У фантане непадалёк ад Камсамольскага возера ў парку Перамогі 12 чэрвеня адбылася чарговая бойка «Мокрых войнаў». Дзясяткі маладых людзей з тазікамі, вёдрамі, воднымі пісталетамі і бутэлькамі з вадой аблівалі адзін аднаго. З адзінай мэтай -- каб сухіх людзей не засталося.
У адмысловай групе ў кантакце было запісана каля 4 тысяч патэнцыйных удельнікаў. Ці то прагноз надвор'я падвёў, ці то большасць папросту перадумала выходзіць з утульных кватэраў, аднак флеш-моб сабраў значна меней удзельнікаў, чым планавалася. Аднак гэта ніяк не паўплывала на настрой прысутных: пазітыву і драйву хапіла роўна настолькі, каб «сухіх людзей не засталося» (рэд — лозунг флэш-мобу), чаму паспрыяў таксма яшчэ і цёплы летні дожджык.
Як заяўляюць арганізатары мерапрыемства, «мокрыя войны» не маюць ні палітычных, ні эканамічных, ні рэлігійных мэтаў. Мэта «Мокрых войнаў» — хоць бы на гадзіну адцягнуць людзей ад штодзённай руціны і парадавацца гарачаму лету ў Мінску.
Youtube Videos are suggested by our users and fed to this site via RSS and are moderated by their respective hosting sites and their moderators. We do not moderate external web videos. If you have complaints about a web video please contact the respective hosting company. If you feel a particular web video is totally inappropriate for our site, please contact us and our moderators will remove it